Што б вы хацелі пажадаць кожнаму дзіцяці?

У гэты Мiжнародны дзень абароны дзяцей далучыцеся да нас i размясцiце ў сваiх сацыяльных сетках простае, але значнае пажаданне #ДзеляКожнагаДзіцяці. Напішыце сваё пажаданне на таблічцы, зрабіце фота і размясціце яго ў сацыяльных сетках з хэштэгамi #1чэрвеня, #ДзеляКожнагаДзіцяці i #UNICEFinBelarus. 

Спампаваць таблічку можна па спасылкам: ангельская беларуская.

У мінулым годзе, калі мы адзначалі 70-ую гадавiну нашай працы па ўсім свеце дзеля дзяцей, ЮНІСЕФ прапанаваў усім напісаць кароткі аповед пра тое, чаго яны хацелі б «дзеля кожнага дзіцяці». Тысячы людзей адгукнуліся на гэтую прапанову, апісаўшы сваё бачанне свету, у якім усе дзеці маюць права жыць шчасліва і ў бяспецы, вучыцца і расці здаровымі.


У гэтым годзе мы запрашаем i вас далучыцца да гэтай цудоўнай iнiцыятывы. Бo часам усё, што нам патрэбна ў цяжкую часiну, - гэта рука дапамогi i словы падтрымкi!